
Тыдзень роднай мовы працягваецца. 22.09.2022 у ліцэі прайшла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», якая стварыла добры настрой. Вучні груп МЭГ-151 і ЭКМ-15 раздалі лістоўкі з прымаўкамі і назвамі прадметаў, стрў, адзення на беларускай мове. Шчырыя ўсмншкі і замілаванне былі на тварах вучняў, калі яны бачылі родныя сэрцу словы, якія азначаюць звычайныя рэчы. «Размаўляй па-беларуску» — дэвіз, у якім адчуваецца жаданне выхаваць гонар да сваёй нацыянальнай мовы.