Просмотров: 147
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца пра сваю мову, не шануе яе.
21 лютага народы нашай планеты святкуюць Дзень роднай мовы.
17 лютага навучэнцы нашай установы разам з бібліяэкарам далучыліся да гэтага шыкоўнага свята і яшчэ раз нагадалі, што ёсць такі дзень, ёсць такое свята, што нездарма ён устаноўлены і святкуецца, што родную мову паважаць і аберагаць трэба, “… каб не страцілі”.
Ніякае багацце людзей
не бывае даражэйшым
за іх родную мову.
(Якуб Колас)